Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 13 снежня на цырымоніі ўручэння даверчых грамат пасламі замежных краін.
"Беларуская эканоміка з`яўляецца адной з самых адкрытых у свеце. Сёння разам з прыняццем мер, накіраваных на актывізацыю бізнесу, мы паглыбляем міжнародныя гандлёва-эканамічныя сувязі", - сказаў Прэзідэнт.
Ён адзначыў, што Беларусь з`яўляецца адной з дзяржаў - заснавальніц Еўразійскага эканамічнага саюза, які ўжо праз два гады пасля ўтварэння ўвайшоў у лік буйнейшых інтэграцыйных аб`яднанняў Еўразіі.
"Упэўнены, што, развіваючы эканамічныя адносіны з Беларуссю, вы ацэніце сапраўды бязмежныя перспектывы, што вынікаюць з магчымасці доступу на агульны рынак ЕАЭС", - заявіў беларускі лідар.
Прэзідэнт адзначыў, што ў гэтым годзе Беларусь адзначае 25-годдзе свайго суверэнітэту.
"За параўнальна кароткі перыяд быў пераадолены эканамічны спад, выкліканы развалам СССР, і фактычна адноўлена сацыяльна арыентаваная дзяржава. На гэты час намі праведзена сістэмная мадэрнізацыя практычна ўсіх галін і сектараў эканомікі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Ён прывёў даныя, згодна з якімі на экспарт пастаўляецца больш за 50 працэнтаў выпускаемых у краіне тавараў.
"Мы па праву ганарымся прынцыпова новымі напрамкамі гаспадарчай дзейнасці - атамнай энергетыкай, касмічнымі і біяхімічнымі тэхналогіямі, у ваенна-прамысловым комплексе", - заявіў беларускі лідар.
Кіраўнік дзяржавы таксама нагадаў, што ў верасні гэтага года сфарміраваны новы склад Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
"Лічу, гэта сур`ёзная падстава задумацца нам з вамі аб пашырэнні міжпарламенцкага ўзаемадзеяння. Спадзяюся, вы адыграеце істотную ролю ў дыялогу заканадаўчых галін улады нашых краін", - сказаў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь адкрыта для цесных кантактаў і супрацоўніцтва і гатова рэалізоўваць узаемавыгадныя праекты.
"Упэўнены, што вы будзеце не толькі наглядальнікамі, якія аналізуюць працэсы, што адбываюцца ў Беларусі, але і зоймеце актыўную пазіцыю па пашырэнні практычных сувязей нашых дзяржаў", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт прыняў даверчыя граматы ад паслоў Буркіна-Фасо, Інданезіі, Канады, Літвы, Люксембурга, Манголіі, Фінляндыі, Францыі, Эрытрэі, Эстоніі, Апостальскага нунцыя ў Беларусі.
13 снежня 2016, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/195/37976
Текущая дата: 17.11.2024