Белорусский портал в Казахстане

Праграма з Міжнародным валютным фондам прынцыпова неабходна



Пра гэта заявіў на "Кастрычніцкім эканамічным форуме" (KEF) намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Дзмітрый Калечыц.

"Несумненна, фінансаваму сектару Беларусі неабходна больш глыбокая інтэграцыя ў міжнародную фінансавую сістэму. Адзін з ключавых элементаў тут - гэта праграма з Міжнародным валютным фондам. Яна дала б магчымасць у значнай ступені інтэгравацца ў міжнародную фінансавую сістэму, палепшыць крэдытны і краінавы рэйтынг, знізіць кошт рэсурсаў для суб`ектаў эканомікі. Адначасова гэта дапамагло б змяніць структуру знешніх пазык, зрабіць яе больш устойлівай", - лічыць Дзмітрый Калечыц.

"У цэлым для вырашэння гэтых задач праграма з Міжнародным валютным фондам нам прынцыпова неабходна", - заявіў намеснік старшыні праўлення Нацбанка.

Паводле яго слоў, урад і Нацбанк ужо цяпер працуюць над рэалізацыяй цэлага комплексу мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне макраэканамічнай стабільнасці і стварэнне ўмоў для эканамічнага росту.

4 лістапада 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/198/37495
Текущая дата: 17.11.2024