Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Узбекістан заключылі міжурадавае пагадненне аб вытворчай і навукова-тэхнічнай кааперацыі



Пагадненне паміж урадамі Беларусі і Узбекістана аб вытворчай і навукова-тэхнічнай кааперацыі падпісалі 1 жніўня ў Мінску віцэ-прэм`еры дзвюх дзяржаў Уладзімір Дворнік і Элёр Ганіеў.

Бакі таксама заключылі міжурадавыя пагадненні аб міжрэгіянальным супрацоўніцтве, аб узаемным заахвочванні і абароне інвестыцый, аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі і навучанні. У ліку дакументаў, падпісаных у Мінску, пагадненні аб супрацоўніцтве паміж профільнымі міністэрствамі і ведамствамі абедзвюх краін.

Беларусь і Узбекістан дамовіліся супрацоўнічаць у галіне аховы навакольнага асяроддзя, у галіне сродкаў масавай інфармацыі, выдавецкай, паліграфічнай дзейнасці, у сферы навукі і тэхналогій, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

Міністэрствы абароны падпісалі пагадненне аб узаемнай перадачы сакрэтнай інфармацыі пры ажыццяўленні двухбаковага супрацоўніцтва, дзяржаўныя мытныя камітэты - пратакол аб узаемадзеянні ў сферы барацьбы з мытнымі правапарушэннямі.

Стварэнне сумеснага Дзелавога савета прадугледжана пагадненнем паміж гандлёва-прамысловымі палатамі Беларусі і Узбекістана.

1 жніўня 2019, Мінск
Кацярына Крышэнік - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/2/49029
Текущая дата: 05.05.2024