Белорусский портал в Казахстане

Беларусь у ліпені закупіць 1,58 млн т расійскай нафты



Беларусь у ліпені закупіць 1,58 млн т расійскай нафты, паведаміў 23 чэрвеня прэс-сакратар "Белнафтахіма" Аляксандр Цішчанка.

"У рамках індыкатыўнага балансу на бягучы год беларускія НПЗ закупяць у ліпені ў расійскіх нафтавых кампаній 1,58 млн т нафты. З іх 1,495 млн т будзе пастаўлена па сістэме магістральных нафтаправодаў і 85 тыс. т - па чыгунцы", - дадаў Аляксандр Цішчанка.

"Астатнія патрэбнасці плануецца закрыць праз танкерныя пастаўкі. Вядзецца работа па аб`ёмах і пастаўшчыках", - дадаў прэс-сакратар.

Як паведамлялася, у III квартале графік пастаўкі нафты трубаправодным транспартам у Беларусь з РФ узгоднены на ўзроўні 5,75 млн т.

23 чэрвеня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/2/54258
Текущая дата: 05.05.2024