Белорусский портал в Казахстане

Рэкорд апошніх 29 гадоў. «Беларуснафта» за 2024 год здабыла 1938 тыс. тон чорнага золата



Аб гэтым паведамілі ў кампаніі.

Са свідравін, прасвідраваных за гэты год, беларускія нафтавікі дасталі больш за 203 тыс.т сыравіны — беспрэцэдэнтна высокі вынік.

«Павялічыліся запасы чорнага золата — прырост перавышае гадавы ўзровень нафтаздабычы больш чым на 700 тыс. т. Такога паказчыка не было больш за 40 гадоў», — расказалі ў кампаніі.

«Год якасці прынёс беларускім нафтавікам новыя рэкорды і поспехі, у 2024-м былі адкрыты новыя вытворчасці і даччыныя кампаніі, стартавала мноства перспектыўных праектаў, умацоўваліся сувязі з партнёрамі за мяжой. 27-тысячная сям’я нафтавікоў яшчэ раз пацвердзіла — у дружнай каманды прафесіяналаў на шляху да мэты няма ніякіх перашкод», — падкрэслілі ў кампаніі.

Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта» створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, Бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін.

Звязда, 30 снежня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/2/76564
Текущая дата: 22.01.2025