Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка.
Беларусь у студзені-жніўні 2016 года скараціла імпарт тавараў і паслуг у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 10,9 працэнта да $18,978 млрд.
Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг за восем месяцаў склаўся ў памеры $38,1 млрд, што на 12,7 працэнта менш, чым за аналагічны перыяд 2015 года. У тым ліку экспарт склаў $19,159 млрд (зніжэнне на 14,4 працэнта), імпарт - $18,978 млрд (зніжэнне на 10,9 працэнта).
Дадатнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі скдала $181 млн. Знешнегандлёвы абарот тавараў скараціўся на 15 працэнтаў да $31 млрд.
Экспарт тавараў знізіўся на 17,3 працэнта да $14,9 млрд, імпарт - на 12,8 працэнта да $16,1 млрд. Сальда склалася адмоўнае на ўзроўні $1,2 млрд. Знешнегандлёвы абарот паслуг за восем месяцаў адзначаны на ўзроўні $7,1 млрд (99,1 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду 2015-га).
Экспарт паслуг склаў $4,26 млрд (97,4 працэнта), імпарт - $2,87 млрд (101,7 працэнта). Сальда знешняга гандлю паслугамі за студзень-жнівень склалася дадатнае на ўзроўні $1,39 млрд (зменшылася на 10,3 працэнта).
10 кастрычніка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/200/37216
Текущая дата: 17.11.2024