Белорусский портал в Казахстане

Кітай акажа Беларусі тэхніка-эканамічную дапамогу ў будаўніцтве сацыяльнага жылля на $44,6 млн



Гэта вынікае з падпісанага ў Пекіне 29 верасня 2016 года міжурадавага пагаднення паміж бакамі, якое афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з дакументам урад Кітая прадаставіць Беларусі тэхніка-эканамічную дапамогу ў памеры 300 млн юаняў ($44,6 млн) для падрыхтоўкі і рэалізацыі праекта па будаўніцтве сацыяльнага жылля.

ААТ "ААБ Беларусбанк" і ТАА "Дзяржаўны банк развіцця Кітая" сумесна адкрыюць беспрацэнтныя і безкамісійныя рахункі ў кітайскіх юанях для тэхніка-эканамічнай дапамогі. Пагадненне ўступіла ў сілу 29 верасня.

14 кастрычніка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/200/37267
Текущая дата: 17.11.2024