Белорусский портал в Казахстане

Пакістанская правінцыя Сінд закупіць самазвалы БелАЗ для распрацоўкі кар`ераў па здабычы вугалю



Аб гэтым паведаміў 5 кастрычніка генеральны дырэктар ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг" Пётр Пархомчык.

"Праведзены вельмі сур`ёзныя перагаворы з кіраўніцтвам правінцыі Сінд, дзе будзе распрацоўвацца адзін з буйнейшых кар`ераў па здабычы каменнага вугалю для цеплавых электрастанцый. Мы сёння падпісалі пагадненне, у рамках якога прадугледжваецца пастаўка кар`ерных самазвалаў. Першая партыя ў колькасці 18-20 штук пойдзе ў 2017 годзе", - расказаў Пётр Пархомчык.

Гендырэктар адзначыў, што развівацца кар`ер будзе вельмі хутка, прадугледжана больш як чатыры этапы. "Кожны этап будзе патрабаваць амаль 20-30 самазвалаў", - звярнуў увагу ён.

Пётр Пархомчык таксама дадаў, што пакістанскі бок зацікаўлены закупляць не толькі самазвалы, але і іншую тэхніку, у тым ліку пагрузчыкі, бульдозеры і экскаватары.

5 кастрычніка 2016, Ісламабад
Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/201/37136
Текущая дата: 17.11.2024