Эксперты Савета Еўропы і прадстаўнікі дзяржорганаў Беларусі на 2-й рэгіянальнай сустрэчы краін-удзельніц "Усходняга партнёрства" асвяцілі лепшыя практыкі дзяржаўна-прыватнага партнёрства.
Савет Еўропы выказаў зацікаўленасць у актывізацыі супрацоўніцтва з Беларуссю ў барацьбе з кіберзлачыннасцю. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве юстыцыі па выніках 2-й рэгіянальнай сустрэчы краін - удзельніц "Усходняга партнёрства" па праблематыцы дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў сферы барацьбы з кіберзлачыннасцю і электронных доказаў.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі краін "Усходняга партнёрства", супрацоўнікі сакратарыята і эксперты Савета Еўропы, а таксама прадстаўнікі беларускіх ведамстваў, у тым ліку Міністэрства юстыцыі, МУС, Следчага камітэта, Генпракуратуры, Аператыўна-аналітычнага цэнтра, КДБ, Міністэрства замежных спраў, Нацбанка. Удзельнікі абмеркавалі пытанні аптымізацыі супрацоўніцтва паміж дзяржаўным і прыватным сектарам у сферы барацьбы з кіберзлачыннасцю.
Эксперты Савета Еўропы і прадстаўнікі дзяржорганаў Беларусі асвяцілі лепшыя практыкі дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў названай сферы, узаемадзеяння сілавых структур з міжнароднымі карпарацыямі, заканадаўчыя рамкі процідзеяння злачынствам у сферы высокіх тэхналогій.
Са свайго боку Савет Еўропы адзначыў высокі ўзровень супрацоўніцтва паміж дзяржаўнымі органамі і правайдарамі інтэрнэт-паслуг у Беларусі, а таксама выказаў зацікаўленасць у больш актыўным дыялогу з рэспублікай па распрацоўцы платформ для ўмацавання супрацоўніцтва ў гэтай сферы.
23 верасня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/202/37042
Текущая дата: 17.11.2024