Аб гэтым паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.
Нагадаем, за ліпень запасы гатовай прадукцыі на складах арганізацый прамысловасці Беларусі выраслі на 24,5 млн дэнамінаваных рублёў і на 1 жніўня склалі 3,5 млрд.
Найбольш высокі ўзровень запасаў гатовай прадукцыі за студзень—жнівень 2016 года назіраўся ў вытворчасці тэкстыльных вырабаў, адзення, вырабаў са скуры і футра (у 2,6 разу перавысіў сярэднямесячны аб`ём вытворчасці); транспартных сродкаў і абсталявання (у 2,2 разу); машын і абсталявання, не ўключаных у іншыя групоўкі (у 2 разы).
На 1 верасня найбольшы ўзровень складскіх запасаў быў адзначаны на прадпрыемствах Мінска (107,9% сярэднямесячнага аб`ёму вытворчасці). Затым ідуць Мінская (87,4%), Гродзенская (68,2%), Брэсцкая (63,9%) і Магілёўская (62,1%) вобласці.
Найменшы ўзровень складскіх запасаў традыцыйна зафіксаваны ў Віцебскай (40,7%) і Гомельскай (30,3%) абласцях, дзе знаходзяцца нафтаперапрацоўчыя заводы.
У горназдабыўной прамысловасці суадносіны запасаў гатовай прадукцыі да сярэднямесячнага аб`ёму вытворчасці склалі 15% (на 1 верасня 2015 года — 14,8%), у апрацоўчай — 75,8% (82,8%), у тым ліку ў харчовай прамысловасці — 42,2% (49,5%), дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай галіне, выдавецкай дзейнасці — 97,3% (115%).
У металургічнай вытворчасці гэты паказчык на 1 верасня склаў 43,3% (42,1%), у вытворчасці электраабсталявання — 80,9% (113,8%), вытворчасці гумовых і іншых неметалічных мінеральных прадуктаў — 86,2% (163,1%), фармацэўтычнай прамысловасці — 199,2% (100%).
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 27 верасня 2016
Мінск, 27 верасня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/202/37087
Текущая дата: 17.11.2024