Аб гэтым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў 1 ліпеня, выступаючы на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі.
"Мы стварылі 1,5 тыс. аграгарадкоў, дзе будуць жыць людзі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Там ёсць усе ўмовы. Мы дашліфуем за пяцігодку гэтыя гарадкі, і яны стануць асновай аграіндустрыі ў нашай краіне".
Прэзідэнт Беларусі растлумачыў, што краіна ўкладвае сродкі ў сельскую гаспадарку, таму што для вёскі важны зямля і людзі. Акрамя таго, неабходна забяспечваць харчовую бяспеку.
"Вы ж памятаеце гэтыя талоны, калі людзі біліся ў чэргах за кавалак каўбасы, за кавалак хлеба. Я сабе не мог дазволіць, каб людзі, якія выбралі мяне Прэзідэнтам, стаялі вечна ў гэтых чэргах, - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. - Мы сёння на мільярды долараў прадаём сельгаспрадукцыі. Дык што дрэннага, што мы ўклалі ў сельскую гаспадарку? Што дрэннага, што мы амаль аддалі даўгі вёсцы?".
1 ліпеня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/208/36155
Текущая дата: 16.11.2024