Белорусский портал в Казахстане

Беларусь выплаціла працэнтны даход па еўрабондах



Беларусь выплаціла працэнтны даход па еўрабондах, паведамілі ў Міністэрстве фінансаў.

У ведамстве расказалі, што 28 жніўня адбылася чарговая выплата працэнтнага даходу па еўрааблігацыях Belarus-2030 у памеры $18,6 млн у эквіваленце.

Сродкі ў поўным аб’ёме залічаны на асобны банкаўскі рахунак, адкрыты ў ААТ «ААБ Беларусбанк», у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка ад 6 красавіка 2022 года нумар 212/10 «Аб часовых мерах па выкананні знешніх дзяржаўных даўгавых абавязацельстваў».

Звязда, 29 жніўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/21/70823
Текущая дата: 15.11.2024