Белорусский портал в Казахстане

Праект Мытнага кодэкса Еўразійскага эканамічнага саюза павінен быць падпісаны да канца кастрычніка 2016 года



Пра гэта паведаміла прэс-сакратар члена калегіі (міністра) па мытным супрацоўніцтве Еўразійскай эканамічнай камісіі Наталля Сачанок.

Яна, у прыватнасці, адзначыла, што пытанне аб ходзе падрыхтоўкі праекта Мытнага кодэкса ЕАЭС разгледжана 20 мая ў Ерэване на чарговым пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета (ЕМУС). Па выніках абмеркавання прэм`ер-міністры краін — удзельніц саюза прынялі распараджэнне, згодна з якім Еўразійская эканамічная камісія сумесна з урадамі дзяржаў — членаў ЕАЭС павінна забяспечыць завяршэнне падрыхтоўкі праекта дагавора аб Мытным кодэксе Еўразійскага эканамічнага саюза, зыходзячы з неабходнасці яго падпісання да 28 кастрычніка 2016 года.

Як паведаміў старшыня рабочай групы, адказнай за распрацоўку дакумента, член калегіі (міністр) па мытным супрацоўніцтве ЕЭК Мукай Кадыркулаў, на момант пасяджэння міжурадавага савета з 1.500 заўваг і прапаноў, што паступілі па выніках ўнутрыдзяржаўнага ўзгаднення праекта Мытнага кодэкса ЕАЭС, засталіся неўрэгуляванымі 57 пытанняў, 32 з якіх дадаткова прапрацоўваюцца прадстаўнікамі мытнага блока ЕЭК і экспертамі ад дзяржаў — членаў і бізнес-супольнасці ЕАЭС, 25 пытанняў будуць абмеркаваны ў найбліжэйшы час на нарадзе кіраўнікоў адказных за распрацоўку праекта дакумента міністэрстваў і ведамстваў краін ЕАЭС.

Нагадаем, у ходзе пасяджэння ЕМУС у Ерэване прэм`ер-міністр Андрэй Кабякоў выклаў ініцыятыву беларускага боку аб уключэнні ў парадак пытання аб тэрмінах падрыхтоўкі дагавора аб Мытным кодэксе саюза. Паводле яго слоў, пастаяннае зацягванне перамоваў прыводзіць да перагляду ўжо дасягнутых дамоўленасцяў. "У выніку мы топчамся на месцы, калі не адкочваемся назад. Неабходны выразныя часавыя арыенціры, "пункт адсячэння", калі хочаце", — адзначыў Кабякоў. Паводле яго слоў, аптымальнай датай завяршэння падрыхтоўкі Мытнага кодэкса бачыцца 1 снежня 2016 года.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 23 мая 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/212/35662
Текущая дата: 16.11.2024