Белорусский портал в Казахстане

Пры абмеркаванні пытанняў аб увядзенні адзінай валюты ў Еўразійскім эканамічным саюзе нельга дапускаць памылак, якія былі зроблены ў Еўрасаюзе



Такое меркаванне выказаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 15 красавіка ў час штогадовай тэлевізійнай прамой лініі.

Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што размову аб увядзенні адзінай валюты ў ЕАЭС можна будзе весці толькі тады, калі ўзровень эканомік краін-удзельніц зраўнуецца.

"Нельга дапусціць памылку, якую зрабілі ў Еўрасаюзе, калі ў зону еўра ўвайшлі краіны, чый узровень эканамічнага развіцця быў нізкім", - адзначыў ён.

"Мы павінны ўлічваць усе гэтыя складанасці і рухацца да адзінай валюты паэтапна", - лічыць прэзідэнт РФ. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў пытанні ўвядзення адзінай валюты павінен быць поўны кансэнсус сярод усіх краін - удзельніц ЕАЭС.

14 красавіка 2016, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/215/35212
Текущая дата: 16.11.2024