Белорусский портал в Казахстане

Беларусь разлічвае на развіццё супрацоўніцтва з Alibaba Group



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.

Беларусь разлічвае на развіццё супрацоўніцтва з Alibaba Group, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства эканомікі па выніках сустрэчы міністра эканомікі Уладзіміра Зіноўскага з кіраўніцтвам вядучага кітайскага і сусветнага інтэрнэт-рытэйлера, што адбылася ў ходзе рабочага візіту кіраўніка ведамства ў КНР.

У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся першачарговыя крокі па наладжванні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва для выхаду беларускай прадукцыі на інтэрнэт-пляцоўкі КНР пры садзейнічанні Alibaba Group, пашырэння выкарыстання электронных гандлёвых пляцовак ва ўзаемным гандлі Беларусі і Кітая.

"Супрацоўніцтва Беларусі і Alibaba Group дасць магчымасць, з аднаго боку, нарасціць экспарт беларускай прадукцыі ў КНР, а з іншага - прыцягнуць на электронныя гандлёвыя пляцоўкі кампаніі новых кліентаў не толькі з Беларусі, але і іншых краін, якія ўваходзяць у Еўразійскі эканамічны саюз", - адзначыў на перагаворах Уладзімір Зіноўскі.

Міністр запрасіў прадстаўнікоў кітайскай кампаніі наведаць Беларусь і выказаў надзею, што гэта сустрэча стане пачаткам поўнамаштабнага ўзаемавыгаднага двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы электроннага гандлю.

Таксама адбылася сустрэча Уладзіміра Зіноўскага з віцэ-губернатарам правінцыі Чжэцзян КНР Лян Лімін. Бакі абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў праекце эканамічнага пояса Шаўковага шляху, развіцця Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень", актывізацыі міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, рэалізацыі ўзаемавыгадных беларуска-кітайскіх інвестыцыйных праектаў пры ўдзеле дзелавых колаў правінцыі Чжэцзян.

Уладзімір Зіноўскі падзякаваў кіраўніцтву правінцыі Чжэцзян за дапамогу і падтрымку развіцця супрацоўніцтва паміж правінцыяй і Беларуссю, пастаянную ўвагу і дапамогу да пытанняў рэалізацыі сумесных інвестыцыйных праектаў, самым знакавым сярод якіх з`яўляецца стварэнне ў Беларусі вытворчасці легкавых аўтамабіляў у СЗАТ "БелДжы" з удзелам кампаніі Geely Holding Group.

25 красавіка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/215/35311
Текущая дата: 16.11.2024