Пра гэта паведаміў 7 красавіка ў час круглага стала дырэктар адміністрацыі ПВТ Валерый Цапкала.
"Калі мы дзесяць гадоў таму пісалі абгрунтаванне для дэкрэта аб стварэнні ПВТ, то запланавалі за дзесяцігоддзе дасягнуць экспарту ў памеры $300-350 млн. І тады гэта здавалася вельмі аптымістычным прагнозам. Па 2015 годзе экспарт склаў ужо больш як $700 млн, а калі мы будзем трымаць тэмпы росту, якія ў нас былі на працягу папярэдніх дзесяці гадоў, то ў гэтым годзе наблізімся да мільярда", - адзначыў Валерый Цапкала.
Дырэктар адміністрацыі ПВТ паведаміў, што экспарт камп`ютарных паслуг на душу насельніцтва ў 2015 годзе ў Беларусі склаў $74, што з`яўляецца вельмі добрым паказчыкам.
"Акрамя таго, чатыры нашы кампаніі-рэзідэнты ўваходзяць у спіс ста найбуйнейшых сусветных аўтсорсінгавых кампаній, а каля 1 млрд чалавек у 150 краінах карыстаюцца беларускімі мабільнымі дадаткамі", - сказаў ён.
Як паведамлялася раней, доля экспарту ў агульным аб`ёме вытворчасці парка ў мінулым годзе склала 91,5 працэнта (у 2006 годзе паказчык быў 46 працэнтаў).
У тройку найбуйнейшых экспарцёраў па выніках года ўвайшлі ЗТАА "ЭПАМ Сістэмз", СТАА "Гейм Стрым" і замежнае прадпрыемства "АйБіЭй АйТі Парк".
Пры гэтым рэзідэнты ПВТ кампенсавалі страты ад зніжэння продажаў у Расіі за кошт рынкаў ЗША, Вялікабрытаніі, Рэспублікі Карэя, Швейцарыі.
Паводле даных Валерыя Цапкалы, цяпер у ПВТ працуюць крыху больш як 24 тыс. чалавек, у 2015 годзе было створана 3 тыс. рабочых месц.
У Парку высокіх тэхналогій 152 рэзідэнты: 62 кампаніі заснаваны беларускімі інвестарамі, 54 кампаніі - замежнымі інвестарамі і 36 з`яўляюцца сумеснымі камерцыйнымі арганізацыямі.
7 красавіка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/217/35087
Текущая дата: 16.11.2024