Белорусский портал в Казахстане

Курс долара зноў знізіўся



Беларускі рубель на валютных таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 8 красавіка 2016 года працягнуў умацаванне да долара ЗША і еўра.

Згодна са звесткамі біржы, курс долара ЗША знізіўся на 63 рублі (0,31%) да 20.029 рублёў.

Курс еўра знізіўся на 141 рубель (0,62%) і склаў 22.742 рублі.

Расійскі рубель вырас на 0,38 рубля (0,13%) да 296,76 рубля.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель умацоўваецца да долара і еўра ўслед за расійскім, на які ўплывае сітуацыя з нафтай на сусветным рынку. Нафта даражэе на фоне тыднёвых звестак аб нечаканым скарачэнні яе запасаў у ЗША. Раніцай у пятніцу цана чэрвеньскіх ф`ючарсаў на паўночнаморскую нафтавую сумесь маркі Brent вырасла на 2,21% да 40,30 долара за бараль.

На гэтым фоне сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ на 11.30, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, знізіўся на 32,98 капейкі ў параўнанні з папярэднім днём таргоў і склаў у пятніцу 67,4662 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 8 красавіка 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/217/35124
Текущая дата: 16.11.2024