Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі павышана базавая арэндная велічыня



Пра гэта паведаміла прэс-служба беларускага ўрада.

Базавая арэндная велічыня 1 красавіка ў Беларусі павышана да 136 тыс. рублёў. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў ад 17 сакавiка 2016 года № 208.

Базавая арэндная велічыня ў 136 тыс. рублёў будзе дзейнічаць з 1 красавіка па 30 чэрвеня 2016 года. З 1 ліпеня 2016 года з улікам дэнамінацыі яна складзе 13,6 рубля.

Раней базавая арэндная велічыня складала 119 тыс. рублёў.

Базавая арэндная велічыня штогод устанаўліваецца Саўмінам з улікам змянення індэкса спажывецкіх цэн за мінулы год у дачыненні да папярэдняга і прымяняецца з 1 красавіка года, у якім ўстаноўленая.

Базавая арэндная велічыня прымяняецца ў разліках арэнднай платы пры арэндзе плошчаў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці. Гэта датычыцца ўласнасці гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх больш за 50% акцый (доляў) знаходзіцца ва ўласнасці Беларусі або яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, а таксама капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, машынамесцаў, іх частак, уключаючы капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), ізаляваныя памяшканні, іх часткі на рынках і ў гандлёвых цэнтрах.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 1 красавіка 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/218/35010
Текущая дата: 16.11.2024