Белорусский портал в Казахстане

Дзяржаўная праграма развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016-2020 гады зацверджана ў Беларусі



Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 23 сакавіка 2016 года нумар 235, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

"Праграмай прадугледжана выкананне на базе сучаснай інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры работ, накіраваных на аказанне дзяржаўных паслуг і ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур у электронным выглядзе, павышэнне іх даступнасці", - растлумачылі спецыялісты.

Праграма таксама прадугледжвае стымуляванне экспарту паслуг у сферы ІКТ, унутранага попыту рэальнага сектара эканомікі, сферы паслуг, сацыяльнай сферы, сферы дзяржаўнага кіравання на якасныя ІТ-паслугі.

Дакумент уключае такія падпраграмы, як "Інфармацыйна-камунікацыйная інфраструктура", "Інфраструктура інфарматызацыі" і "Лічбавая трансфармацыя". Дзяржпраграма будзе фінансавацца ў межах сродкаў, што выдзяляюцца з рэспубліканскага бюджэту на яе рэалізацыю, за кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду ўніверсальнага абслугоўвання Міністэрства сувязі і інфарматызацыі і іншых рэсурсаў.

Адказным заказчыкам праграмы выступае Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Пастанова нумар 235 уступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

25 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/219/34888
Текущая дата: 16.11.2024