Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 жніўня 2023 года, паводле папярэдніх даных, склалі $7973,5 млн у эквіваленце, паведамляе сайт Нацыянальнага банка.
За ліпень золатавалютныя рэзервы выраслі на $182 млн (2,3 працэнта) пасля зніжэння ў чэрвені на $80,6 млн (1,02 працэнта).
"Са жніўня 2022 года інфармацыя аб аб`ёме міжнародных рэзервовых актываў публікуецца на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка без дэталізацыі іх структуры, а таксама пазначэння фактараў, што паўплывалі на іх змяненне", - адзначылі ў Нацбанку.
7 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА
7 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/22/70422
Текущая дата: 15.11.2024