Белорусский портал в Казахстане

Беларускі інвестыцыйны форум пройдзе ў Маскве 23 лістапада



Аб гэтым паведамляе Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі.

«Беларускі інвестыцыйны форум традыцыйна праводзіцца ў буйных фінансавых цэнтрах. У папярэднія гады гэта былі Лондан, Дубай, Стамбул і многія іншыя. У гэтым жа годзе мы вырашылі зрабіць акцэнт на расійска — беларускім супрацоўніцтве і правесці адразу два форумы — адзін у Беларусі, другі ў Расіі. Мы ўжо паспяхова правялі форум на беларускім баку, у Бабруйску, а цяпер старанна рыхтуемся да мерапрыемства, якое адбудзецца ў Маскве. Упэўнены, гэта будзе важная падзея для расійска-беларускага інвестыцыйнага супрацоўніцтва», — адзначыў дырэктар НАІП Дзмітрый Красоўскі.

Чакаецца, што Беларускі інвестыцыйны форум збярэ больш за 300 удзельнікаў, якія з’яўляюцца ўласнікамі і топ-менеджарамі замежнага бізнесу, лідарамі меркаванняў сярод інвестыцыйнай і дзелавой супольнасці, профільнымі экспертамі, высокапастаўленымі прадстаўнікамі дзяржаўнага сектара, свабодных і асаблівых эканамічных зон.

Звязда, 19 жніўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/22/70635
Текущая дата: 15.11.2024