Белорусский портал в Казахстане

Адкрыццё ганаровага консульства Мексікі ў Беларусі надасць новы імпульс развіццю двухбаковых адносін на ўсіх узроўнях



Такое меркаванне 17 сакавіка на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця выказаў намеснік міністра замежных спраў Яўген Шэстакоў, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Яўген Шэстакоў канстатаваў адсутнасць якіх-небудзь праблемных момантаў у беларуска-мексіканскіх адносінах і пацвердзіў імкненне Беларусі ўсебакова развіваць і паглыбляць узаемадзеянне ва ўсіх сферах.

У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Мексікі ў Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве Рубен Альберта Бельтран Герэра і ганаровы консул Мексікі ў Беларусі Юрый Марозаў.

17 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/220/34786
Текущая дата: 16.11.2024