Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Пакістан плануюць абмеркаваць стварэнне СП па вытворчасці дзіцячага харчавання



Пытанні двухбаковага супрацоўніцтва абмяркоўваліся 15 сакавіка на сустрэчы беларускага пасла Андрэя Ермаловіча з намеснікам міністра нацыянальнай харчовай бяспекі і даследаванняў Пакістана Мухамадам Хашымам Папалзаем.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, бакі абмеркавалі тэматыку перамоваў па стварэнні сумеснага прадпрыемства ў Пакістане па вытворчасці дзіцячага харчавання, ёгуртаў, марожанага і іншых малочных прадуктаў з беларускай сыравіны.

Ермаловіч і Папалзай таксама абмеркавалі супрацоўніцтва ў аграпрамысловай сферы, у тым ліку пытанні, якія тычацца правядзення ў Ісламабадзе 17—18 сакавіка другога пасяджэння сумеснай рабочай групы па сельскай гаспадарцы.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 15 сакавіка 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/221/34740
Текущая дата: 16.11.2024