Аб гэтым 4 сакавіка паведаміў намеснік прэм`ер-міністра ўрада Рэспублікі Башкортастан (РФ) Дзмітрый Шаронаў.
"Ёсць эканамічныя тэндэнцыі: калі попыт зніжаецца, аб`ём паставак - таксама. Але заўсёды пасля спаду ідзе рост, і мы чакаем, што ў 2016 годзе гэты рост будзе", - сказаў Дзмітрый Шаронаў.
На тым, што пастаўкі нафты з Башкортастана ў Беларусь у мінулым годзе знізіліся, адбілася кан`юнктура рынку, дадаў віцэ-прэм`ер.
Паводле даных беларускага боку, у краіну з Башкортастана было накіравана сырой нафты на суму каля $190,6 млн, што амаль на 14 працэнтаў менш у параўнанні з 2014 годам. Дзмітрый Шаронаў у цэлым заўважыў, што супрацоўніцтва Беларусі і Башкортастана ў перспектыве будзе прадаўжацца па традыцыйных ужо напрамках.
Гэта машынабудаванне, сельская гаспадарка, высокія тэхналогіі, нафтаперапрацоўка. "Наш інтарэс - гэта паглыбленне супрацоўніцтва ў галіне атрымання новай тэхнікі, у тым ліку газаматорнай, па якой у Расіі будуць вялікія праграмы. Безумоўна, нафтахімія і нафтаперапрацоўка таксама знаходзяцца ў сферах нашых інтарэсаў", - канстатаваў віцэ-прэм`ер.
Як паведаміў Дзмітрый Шаронаў, бакі абмеркавалі вынікі работы папярэдніх перыядаў і вызначылі перспектывы напрамкаў далейшага ўзаемадзеяння. "Мы ўдакладнілі прычыны існуючай дынамікі развіцця нашых адносін. Зразумела, яны былі звязаны з запаволеннем эканомікі. Спадзяёмся, што ў 2016 годзе праблемы будуць вырашаны, і супрацоўніцтва будзе весціся па запланаваным графіку", - заявіў віцэ-прэм`ер.
Ён таксама запэўніў, што башкортастанскі бок прыкладзе максімум намаганняў для атрымання пазітыўнай дынамікі па тавараабароце. Беларусь імпартавала ў 2015 годзе з Башкортастана прадукцыі на $417 млн (на 26,5 працэнта больш, чым у 2014 годзе), экспартавала - на $102,5 млн (79,3 працэнта да ўзроўню 2014 года). У цэлым тавараабарот Беларусі і Башкортастана ў мінулым годзе перасягнуў $519 млн, што на 13,2 працэнта больш у параўнанні з папярэднім годам.
Аснову беларускага экспарту ў Башкортастан у мінулым годзе склалі халадзільнікі і маразільнікі ($39,8 млн), драўняна-стружкавыя пліты (як $8,6 млн), шкловалакно ($4,4 млн). Таксама Беларусь пастаўляла сухое і згушчанае малако, комплексныя сінтэтычныя ніці, грузавыя аўтамабілі, трубы і профілі з чорных металаў, пральныя машыны, абутак і іншую прадукцыю. Галоўнымі пазіцыямі па імпарце з Башкортастана былі нафта, карбанаты, каўстычная сода, вуглевадароды.
4 сакавіка 2016, Мінск
Таццяна Іванюк - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/222/34626
Текущая дата: 16.11.2024