Белорусский портал в Казахстане

Беларусь разглядае Манголію як перспектыўнага партнёра ў Азіяцкім рэгіёне



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

"Беларусь разглядае Манголію як перспектыўнага партнёра ў Азіяцкім рэгіёне", - заявіў намеснік прэм`ер-міністра Уладзімір Сямашка на сустрэчы з міністрам будаўніцтва і гарадскога развіцця Манголіі Зангад Баянсэлэнгэ.

 "Аб`ём узаемнага гандлю пакуль невялікі. Гэта значна ніжэй за патэнцыял нашых краін", - адзначыў Уладзімір Сямашка. Так, у 2015 годзе тавараабарот склаў $23,2 млн (экспарт - $23,1 млн, імпарт - $0,1 млн).

Паводле слоў Уладзіміра Сямашкі, актывізацыя кантактаў паміж дзяржавамі на ўсіх узроўнях фарміруе трывалую базу для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Ён падкрэсліў, што асабліва актыўна супрацоўніцтва стала развівацца ў апошнія гады. У 2013 годзе створана сумесная беларуска-мангольская камісія па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Ужо больш як паўтара года ў Манголіі дзейнічае дыпламатычнае прадстаўніцтва Беларусі. Адноўлены кантакты на вышэйшым, высокім і міжведамасным узроўнях, істотна пашырана двухбаковая дагаворна-прававая база, актывізавалася гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне.

"Мы зацікаўлены максімальна задзейнічаць пакуль яшчэ не да канца раскрыты патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва. Прыярытэтам для нас з`яўляецца развіццё адносін у гандлёва-эканамічнай сферы", - падкрэсліў Уладзімір Сямашка.

Пры гэтым, паводле слоў намесніка прэм`ер-міністра, Беларусь гатова не проста прадаваць свае тавары ў Манголію, але і выводзіць адносіны на якасна новы ўзровень, удзельнічаючы ў праграмах мадэрнізацыі парку тэхнікі, ствараючы сумесныя прадпрыемствы ў аўтамабілебудаванні, у гарнаруднай сферы, комплексна забяспечваючы адпаведныя галіны эканомікі Манголіі ўсім неабходным спектрам тэхнікі.

11 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/222/34676
Текущая дата: 16.11.2024