Белорусский портал в Казахстане

ОПЕК знізіла здабычу нафты



Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.

Дзяржавы - члены ОПЕК (Арганізацыя краін - экспарцёраў нафты) знізілі здабычу нафты ў лютым на 280 тыс. барэляў у суткі, сведчаць даныя трэйдынгавых кампаній.

Здабыча нафты значна зменшылася ў Іраку, які з сярэдзіны лютага прыпыніў пастаўкі па нафтаправодзе з Курдыстана. Акрамя таго, здабыча чорнага золата прыкметна знізілася ў Нігерыі пасля аварыі на мясцовым прадпрыемстве нафтагазавай кампаніі "Роял Датч Шэл".

Прычынай зніжэння ўзроўню здабычы нафты ў Аб`яднаных Арабскіх Эміратах стала закрыццё некалькіх буйных радовішчаў па тэхнічных прычынах, паведамляюць трэйдары.

Разам з тым два буйныя вытворцы нафты - Іран і Сірыя - зніжаць здабычу чорнага золата пакуль не маюць намеру. Так, Сірыя захавала аб`ёмы здабычы на ўзроўні студзеня, Іран павялічыў здабычу на 200 тыс. барэляў у суткі.

На таргах 1 сакавіка цана нафты Brent стабілізавалася каля адзнакі $36,62 за барэль. Нафта WTI знаходзіцца на ўзроўні $33,86 за барэль.

1 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/223/34696
Текущая дата: 16.11.2024