Белорусский портал в Казахстане

Беларусі і Расіі неабходна шукаць новыя сумесныя падыходы для эканамічнага росту



Аб гэтым заявіў прэм`ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў 24 лютага ў Маскве на сустрэчы з прэм`ер-міністрам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым.

Андрэй Кабякоў канстатаваў, што вынікі мінулага года не могуць задавальняць бакі з пункту гледжання аб`ёмаў узаемнага гандлю, выражанага ў замежнай валюце.

"Тым не менш эканамічныя сувязі не разбураны, яны развіваюцца", - заявіў ён. Кіраўнік беларускага ўрада адзначыў, што ёсць новыя магчымасці для эканамічнага росту.

"План мерапрыемстваў урада Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па стварэнні дадатковых умоў для развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, які мы год таму падпісалі, спрацаваў. Можа, хацелася большага, але ён спрацаваў так, як павінен быў спрацаваць у тых умовах, якія тады склаліся", - сказаў ён. Задача Беларусі і Расіі, падкрэсліў ён, паглядзець, дзе можна яшчэ дабавіць з тым, "каб нашы народы, нашы краіны мелі ад гэтага добры эканамічны эфект".

Андрэй Кабякоў сказаў, што на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы ў Мінску будзе разгледжаны шэраг важных пытанняў для Саюзнай дзяржавы.

"Я хачу адзначыць, што, нягледзячы на тое, што нашы дзве краіны з`яўляюцца заснавальнікамі Еўразійскага эканамічнага саюза, Саюзная дзяржава заўсёды была тым фарматам, у якім адпрацоўваліся найбольш складаныя, запатрабаваныя пытанні эканомік нашых краін і нашых партнёраў", - заявіў беларускі прэм`ер-міністр.

На яго думку, дамоўленасці, да якіх прыходзяць Мінск і Масква, "могуць быць выкарыстаны нашымі партнёрамі для развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў Еўразійскім эканамічным саюзе".

24 лютага 2016, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/224/34430
Текущая дата: 16.11.2024