Белорусский портал в Казахстане

БМЗ атрымаў права на выпуск валютных аблігацый на $240,5 млн



Такое рашэнне змешчана ва ўказе нумар 75 ад 22 лютага 2016 года, апублікаваным 24 лютага на Нацыянальным прававым партале.

Беларускі металургічны завод атрымаў права на выпуск валютных аблігацый на $240,5 млн.

Згодна з дакументам, выкананне абавязацельстваў па аблігацыях забяспечваецца закладам нерухомай маёмасцi, якая належыць эмітэнту на праве ўласнасці, кошт якой дастатковы для ажыццяўлення 50 працэнтаў аб`ёму эмісіі аблігацый кожнага выпуску.

Працэнтны даход па аблігацыях складзе не больш як 7 працэнтаў гадавых, паперы будуць выпушчаны на тэрмін да пяці гадоў.

Размяшчаць аблігацыі рэкамендавана шляхам закрытага продажу ў межах сум утворанай запазычанасці эмітэнта па раней прадастаўленых крэдытах наступных банкаў: Беларусбанк, Белаграпрамбанк, Белінвестбанк, Белзнешэканамбанк, БПБ-Ашчадбанк і Белгазпрамбанк. Уладальнікамі аблігацый могуць выступаць толькі рэзідэнты Беларусі.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

24 лютага 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/224/34444
Текущая дата: 16.11.2024