Аб гэтым паведаміў 17 лютага начальнік рэактарнага цэха БелАЭС Аляксандр Канюка.
"Папярэдне мантаж корпуса рэактара першага энергаблока запланаваны на 28 мая. Цяпер вядуцца падрыхтоўчыя работы, абсталяванне ўжо дастаўлена ў зону мантажу. Як чакаецца, мантаж корпуса рэактара, яго ўстаноўка, падгонка зоймуць каля двух тыдняў. Потым выстаўляецца ўсё астатняе абсталяванне, якое "абвязваецца" галоўным цыркуляцыйным трубаправодам", - расказаў Аляксандр Канюка. Мантаж корпуса ўяўляе сабой даволі працаёмкую аперацыю.
"Корпус - гэта асноўны элемент рэактарнай устаноўкі, дакладнасць яго мантажу павінна поўнасцю адпавядаць канструктарскай дакументацыі, ад гэтага будзе залежаць бяспека далейшых аперацый", - растлумачыў начальнік рэактарнага цэха.
Корпус рэактара выраблены ў Валгадонскім філіяле АТ "АЭМ-тэхналогіі" "Атаммаш" і дастаўлены на пляцоўку будаўніцтва Беларускай АЭС у канцы снежня 2015 года.
Абсталяванне важыць больш за 330 т, яго вышыня 13 м, дыяметр 4,5 м. Рэактар уяўляе сабой вертыкальны цыліндрычны корпус з эліптычным днішчам. Унутры корпуса размяшчаецца актыўная зона і ўнутрыкорпусныя ўстройствы.
Беларуская АЭС - праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу АЭС-2006, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт. У адпаведнасці з генеральным кантрактам на будаўніцтва станцыі першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2018 годзе, другі - у 2020 годзе.
17 лютага 2016, Астравец
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/225/34362
Текущая дата: 16.11.2024