ААТ "ААБ Беларусбанк" пагасіла прадоўжаны ў снежні 2014 года сіндыкаваны крэдыт у памеры 80 мільёнаў еўра.
Прэс-служба банка падкрэслівае, што ён зноў пацвердзіў статус надзейнага партнёра на міжнародным фінансавым рынку, пагасіўшы крэдыт у поўным аб`ёме і ва ўстаноўлены тэрмін.
Год таму банкамі-крэдыторамі па гэтым праекце сталі 11 фінансовых інстытутаў з Расіі і Латвіі. Першапачатковымі ўпаўнаважанымі вядучымі арганізатарамі крэдыту выступілі расійскія банкі АТ АКБ "Навікомбанк", ААТ "Альфа-Банк", ПАТ "Прамсувязьбанк". Банкам-агентам па здзелцы з`яўляўся АТ АКБ "Навікомбанк".
Асаблівасцю рэалізаванай здзелкі стаў удзел у ёй пяці новых банкаў, якія раней не ўдзельнічалі ў сіндыкатах ААТ "ААБ Беларусбанк".
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 25 снежня 2015
Мінск, 25 снежня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/231/33717
Текущая дата: 16.11.2024