Белорусский портал в Казахстане

Краіны ЕАЭС прымуць ахоўныя меры ў сувязі з пачаткам дзеяння зоны свабоднага гандлю паміж Украінай і ЕС



Пра гэта сказаў Аляксандр Лукашэнка, словы якога прыводзіць расійскае агенцтва ТАСС.

На пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Маскве 21 снежня прынята рашэнне выпрацаваць ахоўныя меры ў сувязі пачаткам дзеяння 1 студзеня 2016 года зоны свабоднага гандлю паміж Украінай і Еўрасаюзам.

Ва ўсіх краін ЕАЭС ёсць сур`ёзная заклапочанасць у сувязі з тым, што набывае моц пагадненне аб асацыяцыі Украіны з ЕС.

Беларускі кіраўнік назваў гэтае пытанне галоўным на парадку дня. Паводле яго слоў, Расія ўжо прыняла рашэнне пра адмену льгот пры ўвозе тавараў з Украіны, аднак экспансія танных украінскіх тавараў можа адбіцца не толькі на расійскім рынку, але і на іншых краінах ЕАЭС.

"Мы абмяркоўвалі гэта цяжкае пытанне. Мы прынялі рашэнне на працягу першага квартала (2016 года) шэраг пытанняў мы вывучаем і разглядаем, што рабіць найперш Казахстану і Беларусі, каб падтрымаць нашу саюзніцкую Расію", — паведаміў Лукашэнка. 

Паводле яго слоў, адной з магчымых мер можа стаць электроннае дэклараванне тавараў пры перамяшчэнні паміж краінамі ЕАЭС. Лукашэнка адзначыў, што ў якасці прыкладу можна выкарыстоўваць аналагічную сістэму дэкларавання, якая дзейнічае пры гандлі таварамі паміж Расіяй і Беларуссю. "На працягу паўгода мы пераходзім поўнасцю на электроннае дэклараванне тавараў, якія будуць перамяшчацца ў межах ЕАЭС", — заявіў ён. 

Беларускі кіраўнік таксама паведаміў, што краіны ЕАЭС дасягнулі пагаднення па ўсіх пытаннях саміту. "Мы шчаслівыя, што змаглі дамовіцца па ўсіх пытаннях, асабліва па эканамічных", — заявіў ён. 

На саміце ЕАЭС узгоднены бюджэт арганізацыі, які быў скарочаны ў параўнанні з праектам на 12%. Паводле слоў кіраўніка калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Віктара Хрыстэнкі, у наступным годзе ў работнікаў Еўразійскай камісіі не будзе індэксацыі зарплаты.

БелаПАН
Мінск, 21 снежня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/232/33695
Текущая дата: 16.11.2024