Белорусский портал в Казахстане

Сыравіна і матэрыялы для вытворчасці шкляных і хрустальных вырабаў вызвалены ад выплаты ПДВ



Гэта прадугледжана ўказам ад 24 снежня 2015 г. нумар 521, паведамляецца на сайце Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала.

Сыравіна і матэрыялы для вырабу на тэрыторыі Беларусі ручным спосабам мастацкіх вырабаў, посуду з хрусталю і шкла звычайных і складаных канфігурацый пры ўвозе вытворцамі такіх вырабаў і посуду на тэрыторыю краіны вызвалены ад выплаты падатку на дабаўленую вартасць.  

Падставай для прадастаўлення названай ільготы з`яўляецца прадстаўленне ў мытны орган (падатковы орган - пры ўвозе з тэрыторыі дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза) заключэнняў Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва аб прызначэнні ўвозімых сыравіны і матэрыялаў. У выпадку выкарыстання сыравіны і матэрыялаў, увезеных з прадастаўленнем ільгот, не па мэтавым прызначэнні падатак на дабаўленую вартасць выплачваецца (спаганяецца) у адпаведнасці з заканадаўствам.

Дакумент зарэгістраваны ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Беларусі 28 снежня 2015 года і ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

29 снежня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/232/33727
Текущая дата: 28.12.2024