Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі павышаны цэны на газ, электрычнасць і цеплавую энергію



Адпаведная пастанова ўрада, якая набыла моц 1 студзеня 2015 года, апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У Беларусі павышаны цэны на газ, электрычную і цеплавую энергію. Падаражанне, звязанае з уключэннем у тарыфы ПДК, склала 20%. 

Так, прыродны газ (пры наяўнасці лічыльнікаў у ацяпляльны сезон) за 1 кубаметр падаражэў з 646,9 да 776,3 рубля, у летні перыяд (пры наяўнасці лічыльнікаў) з 2.368,5 да 2.842,2 рубля за кубаметр, пры адсутнасці індывідуальных ацяпляльных прыбораў, незалежна ад сезона — з 2.368,5 да 2.842,2 рубля, без лічыльнікаў, пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага водазабеспячэння — з 18.800 рублёў з чалавека да 22.600. 

Цана прыроднага газу пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння павышана з 54.300 рублёў з чалавека да 65.100, пры наяўнасці газавай пліты і адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка — з 30.700 да 36.800 рублёў з чалавека. 

Звадкаваны газ (з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў у ацяпляльны перыяд) падаражэў з 10.025,7 да 12 030,8 рубля за кубаметр, з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў у летні перыяд — з 6.315,1 да 7.578,1 рубля, без індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў — з 6.315,1 да 7.578,1 рубля. Звадкаваны газ без прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння або індывідуальнага воданагравальніка падаражэў з 18.800 да 22.600 рублёў з чалавека, пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння — з 53.500 да 64.200 рублёў з чалавека. Пры наяўнасці газавай пліты, пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка звадкаваны газ падаражэў за 1 кубаметр з 25.100 да 30.100 рублёў. 

Кошт электраэнергіі ў жылых дамах (кватэрах) з электрычнымі плітамі па аднаставачным тарыфе за 1 кВт•гадз павышаны з 841,5 да 1.009,8 рубля, па дыферэнцыраваным тарыфе ў перыяд мінімальных нагрузак з 22.00 да 17.00 і ў перыяд максімальных нагрузак з 17.00 да 22.00 — з 589 і 1.683 да 706,8 і 2.019,6 рубля адпаведна; па аднаставачным тарыфе — з 990 да 1.188 рублёў; па дыферэнцыраваным тарыфе ў перыяд мінімальных нагрузак з 22.00 да 17.00 і ў перыяд максімальных нагрузак з 17.00 да 22.00 за 1 кВт•гадз з 693 і 1.980 да 831,6 і 2.376 рублёў адпаведна.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 7 студзеня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/232/33795
Текущая дата: 28.12.2024