Каціроўкі нафты эталённай маркі Brent пасьля некалькіх дзён ваганьняў вакол адзнакі 40 даляраў за барэль працягнулі зьніжэньне.
Таргі гэтым відам сыравіны 10 сьнежня завяршыліся паблізу адзнакі 39 з паловай даляраў за барэль.
Паводле стану на 07:46 па Кіеве цана нафты маркі Brent складае 39 даляраў 44 цэнты. Наступны арыенцір — цана каля 36 даляраў за барэль, зафіксаваная ў разгар сусьветнага фінансавага крызісу ў пачатку 2009 году.
Падзеньне сусьветных цэнаў на нафту адбылося пасьля таго, як краіны-экспартэры ў рамках сустрэчы АПЕК 4 сьнежня ў Вене не змаглі дамовіцца пра квоты на здабычу і плян дзеяньняў картэлі на наступны год з-за адмовы Ірану здабываць менш нафты. Іранскі бок заявіў, што ня можа быць гаворкі пра якія-небудзь абмежаваньні на здабычу, пакуль цалкам ня зьнятыя эканамічныя санкцыі Захаду па выніках ядзернага пагадненьня з сусьветнымі лідэрамі.
Іран заявіў у прыватнасьці, што хоча павялічыць здабычу нафты на паўмільёна барэляў у дзень у пачатку 2016 году, і ў канчатковым выніку дайсьці да аднаго мільёна барэляў.
Сусьветная здабыча нафты пакуль перавышае попыт прыкладна на 2 мільёны барэляў у дзень, пакідаючы нафту на сусьветных рынках у лішку.
Радыё Свабода, 11 сьнежня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/233/33593
Текущая дата: 16.11.2024