Белорусский портал в Казахстане

Пры горшым сцэнарыі Турцыя можа страціць да $9 млрд з-за разрыву сувязей з Расіяй



Аб гэтым 7 снежня заявіў віцэ-прэм`ер Турцыі Мехмет Шымшэк.

"Мы лічым Расію нашым важным партнёрам і не хочам напружанасці ў адносінах. З самых першых дзён крызісу мы абмяркоўвалі ўсе аспекты і рыхтаваліся прыняць меры, калі Расія і ў далейшым не пойдзе на дыялог. Пры самым горшым сцэнарыі Турцыя страціць амаль $9 млрд. Гэта амаль 0,3-0,4 працэнта нашага ВУП. Спадзяюся, дыялог усё ж будзе", - сказаў ён.

Шымшэк дадаў, што турэцкія ведамствы абмеркавалі планы рэагавання ў эканамічнай сферы на санкцыі Расіі.

"Гатовы меры, якія датычацца залежнасці Турцыі ад Расіі ў энергетычнай сферы. Я накіраваў прапановы прэм`ер-міністру. Колькасць турыстаў (з РФ) знізілася на 603 тыс., ёсць запаволенне ў будаўніча-падрадным сектары", - сказаў ён.

Як паведамляюць 7 снежня турэцкія СМІ, меры па зніжэнні наступстваў расійскіх санкцый супраць Турцыі ў сувязі з інцыдэнтам са збітым бамбардзіроўшчыкам Су-24М могуць быць абвешчаны 8 снежня. Іх, хутчэй за ўсё, аб`явіць прэм`ер-міністр Турцыі Ахмет Давутаглу.

Крызіс у адносінах Масквы і Анкары ўзнік у сувязі з інцыдэнтам 24 лістапада ў небе над Сірыяй каля граніцы з Турцыяй, дзе расійскі бамбардзіроўшчык Су-24М быў збіты знішчальнікам турэцкіх ВПС.

28 лістапада прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ "Аб мерах па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі РФ і абароне грамадзян РФ ад злачынных і іншых проціпраўных дзеянняў і аб прымяненні спецыяльных эканамічных мер адносна Турэцкай Рэспублікі".

У адпаведнасці з указам, уводзіцца забарона або абмежаванне на ўвоз у РФ асобных відаў турэцкіх тавараў. Пад забарону трапілі агародніна і фрукты, якія складаюць аснову турэцкага экспарту.

7 снежня 2015, Анкара
БЕЛТА - ТАСС

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/234/33533
Текущая дата: 16.11.2024