Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і АЭСР пачынаюць праект па паляпшэнні навыкаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва



Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве эканомікі.

Беларусь і Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР) пачынаюць сумесны праект "Паляпшэнне прафесійных навыкаў МСП пры дапамозе паслуг па падтрымцы прадпрымальніцтва". Яго прэзентацыя адбылася на Тыдні Еўразіі-2015 у Парыжы.

Беларускую дэлегацыю ўзначальвала намеснік міністра эканомікі Ірына Касцевіч. Тэма Тыдня Еўразіі-2015 - "Павышэнне канкурэнтаздольнасці ў краінах Еўразіі за кошт аптымізацыі інстытутаў, узмацнення ўзаемазвязанасці і забеспячэння ўсёабдымнага росту".

Адбылося чарговае пасяджэнне круглага стала АЭСР па павышэнні канкурэнтаздольнасці краін Еўразіі, тэмай якога ў гэтым годзе сталі экспертныя калегіяльныя ацэнкі, праведзеныя для Украіны, Грузіі і Казахстана.

У ходзе круглага стала праведзена штогадовае пасяджэнне кіруючых камітэтаў. Удзельнікам прадстаўлена інфармацыя аб пачатку сумеснага праекта Беларусі і АЭСР "Паляпшэнне прафесійных навыкаў МСП пры дапамозе паслуг па падтрымцы прадпрымальніцтва" і плануемай экспертнай ацэнцы Беларусі ў лістападзе 2016 года.

На Тыдні Еўразіі-2015 АЭСР сумесна з Еўрапейскай камісіяй, Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця, а таксама Еўрапейскім фондам адукацыі прадставілі публікацыю другой ацэнкі краін "Усходняга партнёрства" - "Індэкс эканамічнай палітыкі ў сферы МСП: краіны "Усходняга партнёрства" (2016) - ацэнка адпаведнасці прынцыпам Еўрапейскага акта аб малым бізнесе".

Індэкс эканамічнай палітыкі ў сферы МСП прапануе краінам інструмент параўнальнага аналізу, які дазваляе адсочваць і ацэньваць поспехі ў галіне падтрымкі малых і сярэдніх прадпрыемстваў. Ён фарміруецца на аснове спецыяльна распрацраспрацаванай сукупнасці крытэрыяў.

30 лістапада 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/235/33429
Текущая дата: 16.11.2024