Белорусский портал в Казахстане

У Ашхабадзе адкрыецца буйны Цэнтр беларускай тэхнікі



Найбліжэйшым часам у Ашхабадзе плануецца адкрыць буйны Цэнтр беларускай тэхнікі, паведамляецца на сайце Мінскага аўтамабільнага завода.

У цэнтры плошчай 2,2 га будзе прадстаўлена не толькі аўтатэхніка маркі "МАЗ", але і прадукцыя ААТ "Гомсельмаш", ААТ "Бабруйскаграмаш", ААТ "МТЗ", ААТ "Амкадор". 

Цэнтр беларускай тэхнікі будзе ўключаць у сябе адміністрацыйны будынак, сэрвісны цэнтр, прэзентацыйную залу з пастаянна дзейнай выставай, лагістычны цэнтр, склад запасных частак, а таксама стаянку аўтатэхнікі.

Сучасны сэрвісны цэнтр будзе ажыццяўляць шырокі спектр паслуг: камп`ютарную дыягностыку электронных сістэм, праверку і заправку аўтамабільных кандыцыянераў, дыягностыку і рамонт падвескі, комплексную мыйку аўтамабіля, шынамантажныя і балансіровачныя работы, дыягностыку і рамонт дызельнай паліўнай апаратуры і тармазной сістэмы з праверкай эфектыўнасці на стэндзе, будзе абсталяваны клас навучання персаналу. 

Плануецца, што ў Цэнтры будзе абслугоўвацца да 300 адзінак аўтатэхнікі ў месяц, рэжым працы — кругласутачны. Прадугледжана работа мабільнага сэрвіса (да 10 мабільных брыгад) і рэгіянальнага склада запасных частак плошчай 3.000 кв. м.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 11 снежня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/235/33614
Текущая дата: 28.12.2024