Пра гэта паведаміла прэс-служба ўрада.
У органах кіравання адкрытых акцыянерных таварыстваў "Віцебскдрэў" і "Рэчыцадрэў" прызначаныя прадстаўнікі дзяржавы пастановай Савета міністраў Беларусі № 977 ад 23 лістапада 2015 года.
Прадстаўніком дзяржавы ў органах кіравання ААТ "Віцебскдрэў" стаў першы намеснік старшыні Беларускага вытворча-гандлёвага канцэрна лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці Дзмітрый Лізура.
У органах кіравання ААТ "Рэчыцадрэў" інтарэсы дзяржавы будзе прадстаўляць намеснік старшыні Беларускага вытворча-гандлёвага канцэрна лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці Міхаіл Касько.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 27 лістапада 2015
Мінск, 27 лістапада 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/236/33406
Текущая дата: 16.11.2024