Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС.
25 лістапада міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей прыняў выканаўчага дырэктара Усходняга камітэта нямецкай эканомікі Райнера Лінднера, які прыбыў у Беларусь на чале дэлегацыі дзелавых колаў Германіі. У сустрэчы таксама ўзяў удзел пасол ФРГ у Беларусі Петэр Дэтмар.
У цэнтры ўвагі гутаркі былі пытанні беларуска-германскага эканамічнага ўзаемадзеяння.
Бакі абмяняліся меркаваннямі аб магчымых шляхах актывізацыі супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў галіне гандлю, інвестыцый і вытворчай кааперацыі. Дасягнута дамоўленасць аб правядзенні шэрагу канкрэтных мерапрыемстваў эканамічнай накіраванасці.
На канферэнцыі 18 лістапада ў Мінску пасол Петэр Дэтмар заявіў, што эканамічныя праблемы Беларусі апошніх гадоў у большай ступені звязаныя з палітычнымі рашэннямі, чым з дзеяннем еўрапейскіх санкцый. "Прыпыненне санкцый ЕС — гэта адказ на тое, што адбывалася ў вашай краіне апошнім часам. І гэтым жэстам мы запрашаем вас пачаць адносіны з нуля, з чыстага ліста.
Спадзяюся, мы зможам пабудаваць паўнацэнны дыялог", — заявіў пасол.
Спадзяюся, мы зможам пабудаваць паўнацэнны дыялог", — заявіў пасол.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 25 лістапада 2015
Мінск, 25 лістапада 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/236/33411
Текущая дата: 16.11.2024