Перспектывы развіцця беларуска-мангольскіх адносін абмеркавалі 8 кастрычніка ва Улан-Батары пасол Станіслаў Чапурной і міністр замежных спраў Манголіі Лундэгійн Пурэвсурэн.
Як паведаміла прэс-служба беларускага МЗС, суразмоўцы "абмяняліся меркаваннямі аб мэтазгоднасці падрыхтоўкі Дарожнай карты двухбаковага супрацоўніцтва па найбольш перспектыўных кірунках узаемадзеяння, у тым ліку ў галіне здабычы карысных выкапняў, стварэння ў Манголіі зборачных вытворчасцей беларускай тэхнікі, паставак кар`ерных і сельскагаспадарчых машын, рамонту чыгуначнага рухомага саставу і абсталявання, вытворчасці і перапрацоўкі харчовай прадукцыі".
Мангольскі бок "таксама выказаў зацікаўленасць у рэалізацыі сумесных праектаў па павелічэнні колькасці лясных насаджэнняў на тэрыторыі Манголіі".
БелаПАН
Мінск, 8 кастрычніка 2015
Мінск, 8 кастрычніка 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/240/32868
Текущая дата: 15.11.2024