Пра гэта сведчаць звесткі, якія прыводзяцца ў аглядзе Нацыянальнага статыстычнага камітэта, прысвечаным Сусветнаму дню харчавання (адзначаюць 16 кастрычніка).
Беларусь — лідар сярод краін СНД па вытворчасці на душу насельніцтва бульбы (у 2014 годзе — 663 кг), мяса (113 кг), малака (708 кг).
Па сярэднедушавой вытворчасці яек (417 шт.) і зерня (1.009 кг) Беларусь займае другое месца пасля Украіны (452 шт. і 1.449 кг).
На аднаго жыхара Беларусі ў 2014 годзе выраблялася мяса ўдвая больш, чым у Расіі і Казахстане. Па вытворчасці малака на душу насельніцтва краіна апярэджвае Казахстан, Украіну і Кыргызстан у 2,4—2,9 разу, Расію і Арменію — больш як у тры разы, Малдову — амаль у пяць разоў.
Як паведамляе Белстат, за студзень—жнівень 2015 года арганізацыямі гандлю прададзена харчовых тавараў на 100,3 трлн. рублёў, гэта значыць у сярэднім за месяц насельніцтва купляла прадуктаў прыкладна на 12,5 трлн. рублёў, а ў разліку на душу насельніцтва — прыблізна на 1,3 млн. рублёў.
У I паўгоддзі 2015 года сярод рэалізаваных арганізацыямі гандлю харчовых тавараў айчынныя складалі 82,1%. Па шэрагу тавараў попыт пакупнікоў практычна поўнасцю задавальняецца за кошт прадукцыі беларускіх вытворцаў. Да такіх тавараў адносяцца яйкі (100%), масла жывёльнае (99,8%), цукар (99,6%), мяса, у тым ліку мяса дамашняй птушкі і мясныя прадукты (99,5%). Застаецца высокай удзельная вага продажу айчыннай гарэлкі (97,7%), мукі (96,7%), віна пеністага, уключаючы шампанскае (95,4%), тытунёвых вырабаў (95,3%), аўсяных круп (95%), сыру (94,8%), бульбы (91,2%).
Высокая доля продажу імпартных харчовых тавараў назіраецца толькі па тых таварах, якія або не вырабляюцца ў краіне, або іх не хапае для поўнага задавальнення спажывецкага попыту: садавіна (89,8%), алей (76,5%), рыба (60,9%).
Паказчык спажывання асноўных прадуктаў харчавання на душу насельніцтва ў 2014 годзе склаў: мяса і мясапрадуктаў — 88 кг у год; малака і малакапрадуктаў — 253 кг; яек і яйкапрадуктаў — 298 штук; бульбы і бульбапрадуктаў — 177 кг; агародніны, бахчавых культур і прадуктаў іх перапрацоўкі — 145 кг; садавіны, ягад і прадуктаў іх перапрацоўкі — 76 кг.
Сусветны дзень харчавання быў абвешчаны ў 1979 годзе. Дата святкавання звязаная з днём заснавання ў 1945 годзе ФАО (Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН).
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 16 кастрычніка 2015
Мінск, 16 кастрычніка 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/240/32959
Текущая дата: 26.12.2024