Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 22 кастрычніка на нарадзе, прысвечанай выкананню даручэнняў кіраўніка дзяржавы па развіцці базавых арганізацый дрэваапрацоўкі.
"Спадзяюся, на гэтым ўзроўні такая размова апошняя, - сказаў Прэзідэнт. - Мы ўклалі немалыя сродкі. І які вынік? І што будзем рабіць далей?" Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб прычынах, чаму ў свой час у краіне ўзяліся за мадэрнізацыю гэтай галіны. "Гэта зыходзіла са стратэгічных арыенціраў развіцця эканомікі Беларусі.
Стратэгія заключалася ў тым, што нам трэба структурна рэфармаваць нашу эканоміку (а гэта і ёсць якраз структурная рэформа), каб удзельная вага вырабляемай рэалізаванай прадукцыі на ўнутраны і знешнія рынкі была звязана з уласнай сыравінай, каб пазбегнуць залежнасці, як гэта ў нас здарылася па іншых галінах эканомікі, ад іншых дзяржаў па сыравіне", - сказаў Прэзідэнт.
"Тады мы ўзяліся за дрэваапрацоўку і сельскую гаспадарку, паколькі для дрэваапрацоўкі - свой лес, які мы, на жаль, да гэтага часу, па-мойму, не ўвесь нават спелы лес паспяваем перапрацаваць, ён перастойвае. А сельская гаспадарка - гэта зямля і нашы людзі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт падкрэсліў, што гэтыя галіны ствараліся не на пустым месцы, у Беларусі былі добрыя спецыялісты і добрыя школы. "Але паколькі ў апошнія гады існавання Савецкага Саюза і ў гады ліхалецця мы істотна разбурылі эканоміку, у тым ліку і дрэваапрацоўку, цярпець далей такое становішча мы не маглі. Таму пайшлі на адпаведнае рэфармаванне гэтай галіны", - сказаў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка заслухае даклады аб выніках работы базавых арганізацый дрэваапрацоўчай прамысловасці ў бягучым годзе, аб перспектывах іх развіцця і прапановах па павышэнні эфектыўнасці работы.
22 кастрычніка 2015, Мінск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/240/33018
Текущая дата: 26.12.2024