Аб гэтым заявіла 21 кастрычніка ў Мінску міністр эканомікі Латвійскай Рэспублікі Дана Рэйзніецэ-Азола падчас візіту ў Парк высокіх тэхналогій, паведаміла агенцтва "Белая Карона".
"Акрамя традыцыйнага партнёрства ў галіне машынабудавання, дрэваапрацоўкі, транспарту і транзіту Беларусі і Латвіі неабходна развіваць узаемадзеянне ў галіне навукі і IT", — заявіла міністр.
Мэтай яе візіту стала знаёмства са сферай навукі і інфармацыйных тэхналогій Беларусі як адной з ключавых галін патэнцыяльнага прадуктыўнага супрацоўніцтва дзвюх краін.
Міністр адзначыла, што "пошук магчымасцяў супрацоўніцтва будзе ажыццяўляцца на палітычным і практычным узроўні".
Дырэктар ПВТ Валерый Цапкала падчас круглага стала прадставіў латвійскай дэлегацыі магчымасці і патэнцыял парку, які сёння налічвае 150 кампаній і 22 тыс. праграмістаў.
Па выніках візіту ў ПВТ міністр, якая ў мінулым займала пасаду дырэктара Парку высокіх тэхналогій Латвіі, адзначыла высокі ўзровень развіцця сферы інфармацыйных тэхналогій у Беларусі ў цэлым і ўзровень арганізацыі беларускага ПВТ у прыватнасці, а таксама наяўнасць на беларускім рынку вялікай колькасці добрых IT-спецыялістаў.
Тэма супрацоўніцтва ў сферы навукі і IT абмяркоўвалася таксама ў межах латвійска-беларускага бізнес-форуму 20 кастрычніка, на якім сярод іншага быў прэзентаваны IT-сектар Латвіі. Паводле слоў Рэйзніецэ-Азолы, латвійскі бізнес зацікаўлены ў партнёрскім супрацоўніцтве з Беларуссю.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 22 кастрычніка 2015
Мінск, 22 кастрычніка 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/240/33021
Текущая дата: 26.12.2024