Белорусский портал в Казахстане

На пасяджэнні СМЗС СНД у Казахстане абмеркаваныя больш як 20 пытанняў



Пра гэта паведамляе прэс-служба Выканаўчага камітэта СНД.

15 кастрычніка ў Астане адбылося чарговае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

На пасяджэнні абмеркавана больш як 20 пытанняў парадку дня, што тычацца ўзаемадзеяння краін у міжнароднай сферы.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў ухвалілі праекты заявы кіраўнікоў дзяржаў з нагоды 70-годдзя стварэння Арганізацыі Аб`яднаных Нацый, заявы кіраўнікоў дзяржаў аб барацьбе з міжнародным тэрарызмам, а таксама звароту кіраўнікоў дзяржаў у сувязі з 30-й гадавінай аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Ухвалены праекты плана мерапрыемстваў, прысвечаных 25-годдзю Садружнасці Незалежных Дзяржаў, плана мерапрыемстваў на 2016—2017 гады па рэалізацыі стратэгіі міжнароднага маладзёжнага супрацоўніцтва на перыяд да 2020 года, а таксама плана мерапрыемстваў на 2016—2018 гады па рэалізацыі стратэгіі развіцця фізічнай культуры і спорту да 2020 года.

Міністры замежных спраў заслухалі інфармацыю аб рэалізацыі Міждзяржаўнай праграмы "Культурныя сталіцы Садружнасці" ў Туркменістане, прааналізавалі дзейнасць Савета кіраўнікоў дзяржаўных інфармацыйных агенцтваў Садружнасці.

Удзельнікі пасяджэння ўхвалілі праекты шэрагу дакументаў, што рэгламентуюць узаемадзеянне краін СНД у прававой сферы, у сферы прыгранічнага супрацоўніцтва, экалогіі, папярэджання і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый. Быў ухвалены таксама праект канцэпцыі ваеннага супрацоўніцтва дзяржаў СНД да 2020 года.

Апрача таго, прадметам разгляду стала пытанне аб наданні шэрагу ўстаноў статусу базавых арганізацый дзяржаў СНД.

Пасля ўліку заўваг і прапаноў, выказаных падчас абмеркавання, праекты дакументаў будуць перададзеныя на разгляд Савета кіраўнікоў дзяржаў і Савета кіраўнікоў урадаў СНД.

Наступнае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў Садружнасці Незалежных Дзяржаў прызначана правесці ў красавіку 2016 года ў Маскве.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 15 кастрычніка 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/241/32958
Текущая дата: 26.12.2024