Дэлегацыя казахстанскіх бізнес-колаў 2—4 верасня знаходзіцца ў Беларусі, паведамілі ў Мінскім аддзяленні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
Узначальвае дэлегацыю дырэктар АТ "Нацыянальнае агенцтва па экспарце і інвестыцыях Kaznex Invest" Аскар Арынаў.
У межах візіту 3 верасня ў гасцініцы "Рэнесанс" (Мінск) запланаваны бізнес-форум "Беларусь — Казахстан" і кантактна-кааперацыйная біржа. У межах гэтых мерапрыемстваў беларускія кампаніі будуць мець магчымасць правесці перамовы з прадстаўнікамі 15 казахстанскіх кампаній па наступных кірунках: машынабудаванне, фармацэўтыка, харчовая і хімічная прамысловасць, будаўніцтва і іншыя.
"Казахстанскія дзелавыя колы зацікаўленыя ў сустрэчы з вытворцамі і патэнцыяльнымі спажыўцамі, інвеставанні, пошуку партнёраў, даследаванні рынку і ўстанаўленні розных форм узаемавыгаднага супрацоўніцтва", — адзначылі ў БелГПП.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 2 верасня 2015
Мінск, 2 верасня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/242/32563
Текущая дата: 15.11.2024