Белорусский портал в Казахстане

Егіпет зацікаўлены ў рэалізацыі сумесных з Беларуссю навуковых праектаў у розных галінах



Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Пасол Беларусі ў Егіпце Сяргей Рачкоў 15 верасня сустрэўся з прэзідэнтам Акадэміі навуковых даследаванняў і тэхналогій Егіпта Махмудам Сакры. 

"У ходзе сустрэчы абмеркаваны стан і перспектывы беларуска-егіпецкага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, уключаючы шляхі пашырэння ўзаемадзеяння паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Акадэміяй навуковых даследаванняў і тэхналогій Егіпта", - паведамляе прэс-служба.

Егіпецкі бок выказаў зацікаўленасць у рэалізацыі сумесных навуковых праектаў у розных галінах, у тым ліку ў сферы сельскай гаспадаркі і харчавання, меліярацыі зямель, энергетыкі, выкарыстання водных рэсурсаў, IT, машынабудавання. 

Дасягнута дамоўленасць аб правядзенні навукова-практычнага семінара з удзелам прадстаўнікоў акадэмій навук дзвюх краін.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 16 верасня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/242/32651
Текущая дата: 26.12.2024