Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі прыняла рашэнне знізіць стаўку ўвазной мытнай пошліны на адходы і лом тытана, паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.
Лом тытана з`яўляюцца сыравінай для вытворчасці прадукцыі з тытанавых сплаваў і высокапрацэнтнага фератытану і шырока ўжываецца ў авіяцыі, ракетабудаванні і суднабудаванні, атамнай энергетыцы, а таксама ў медыцынскай і хімічнай прамысловасці.
"Стаўка зніжаецца з 5% да 0% ад мытнага кошту да 31 снежня 2016 года, — пракаментаваў міністр па гандлі ЕЭК Андрэй Сляпнёў. — Выкарыстанне тытанавага лому значна патанняе і паскарае працэс вытворчасці тытанавых паўфабрыкатаў, дазваляе выкарыстоўваць новыя тэхналогіі і павялічваць выпуск гатовай прадукцыі з меншым спажываннем сыравіны. Зніжэнне стаўкі пошліны дазволіць дыверсіфікаваць доступ прадпрыемстваў тытанавай прамысловасці краін ЕАЭС да крыніц сыравіны ў перыяд распрацоўкі ўласнай сыравіннай базы і знізіць кошт закупленай сыравіны, а акрамя таго — павялічыць канкурэнтаздольнасць гатовай прадукцыі".
Рашэнне набывае моц праз 30 каляндарных дзён з даты яго афіцыйнага апублікавання.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 19 жніўня 2015
Мінск, 19 жніўня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/243/32450
Текущая дата: 15.11.2024