Белорусский портал в Казахстане

У Бруселі 25 жніўня было афіцыйна зарэгістраванае сумеснае беларуска-бельгійскае агенцтва "Белексія" (BELEXIA)



Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

Асноўнымі задачамі агенцтва з`яўляюцца прасоўванне беларускага экспарту ў Бельгію і іншыя дзяржавы — члены Еўрасаюза, а таксама прыцягненне замежных інвестыцый у Рэспубліку Беларусь і на рынак Еўразійскага эканамічнага саюза. 

Партнёрамі па стварэнні агенцтва з беларускага боку выступілі Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан`юнктуры цэн (НЦМКЦ) пры МЗС пры падтрымцы Навукова-даследчага эканамічнага інстытута (НДЭІ) Міністэрства эканомікі, з бельгійскага боку — кампанія TSE Agency пры падтрымцы экспартна-інвестыцыйнага агенцтва рэгіёна Валонія AWEX, банка Belfius і найбуйнейшага будаўнічага прадпрыемства краіны Besix. 

У цырымоніі падпісання статутных дакументаў беларуска-бельгійскага агенцтва ўдзельнічалі пасол Беларусі ў Бельгіі Андрэй Еўдачэнка, дырэктар НЦМКЦ Барыс Смолкін, дырэктар ДНУ "НДЭІ Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь" Аляксандр Чарвякоў. 

Члены беларускай дэлегацыі правялі перамовы з кіраўніцтвам агенцтва AWEX і бельгійскіх кампаній — удзельніц праекта, падчас якіх былі абмеркаваныя практычныя пытанні, звязаныя з працай агенцтва і планамі па адкрыцці яго аддзялення ў Мінску.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 27 жніўня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/244/32490
Текущая дата: 26.12.2024