Урад Беларусі пастановай ад 30 ліпеня павялічыў у 2015 годзе колькасць нацыянальных выстаў, якія праводзяцца за мяжой і на арганізацыю якіх выдзяляюцца бюджэтныя грошы, паведамляе прэс-служба Саўміна.
У план нацыянальных экспазіцый Беларусі за мяжой дадаткова ўнесеныя тры мерапрыемствы. Так, у верасні пройдзе беларуская выстава-кірмаш у межах другога Форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі ў Сочы і будзе арганізаваная нацыянальная беларуская экспазіцыя на выставе тавараў краін ШАС у горадзе Сіянь (правінцыя Шэньсі, Кітай). У снежні экспазіцыя Беларусі будзе прэзентаваная на выставе ў Ашхабадзе (Туркменістан).
Раней план выстаў налічваў дзевяць мерапрыемстваў у такіх краінах, як Германія, Італія, Азербайджан, ПАР, Камбоджа, Балгарыя і Расія.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 31 ліпеня 2015
Мінск, 31 ліпеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/245/32216
Текущая дата: 15.11.2024