Дагавор аб далучэнні Кыргызстана да дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) уступіў у сілу з 12 жніўня, паведамілі ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі.
Кыргызстан стаў паўнапраўным членам саюза нараўне з Беларуссю, Арменіяй, Казахстанам і Расіяй.
"Далучэнне Кыргызстана да ЕАЭС стала вынікам вялікай сумеснай работы па інтэграцыйным збліжэнні. У 2014 годзе былі рэалізаваны дарожныя карты па далучэнні Кыргызстана да Еўразійскага інтэграцыйнага праекта, якія садзейнічалі адаптацыі эканомікі краіны да заканадаўства і практык ЕАЭС. У прыватнасці, вырашаны цэлы блок пытанняў, звязаных з мадэрнізацыяй аб`ектаў мытнай інфраструктуры", - адзначылі ў ЕЭК.
23 снежня 2014 года на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета падпісаны дагавор аб далучэнні Кыргызстана да ЕАЭС. 8 мая 2015 года кіраўнікамі дзяржаў - членаў ЕАЭС падпісаны два пратаколы, якія вызначаюць умовы і асаблівасці ўступлення Кыргызстана ў ЕАЭС. Краінамі - членамі саюза выкананы ўсе ўнутрыдзяржаўныя працэдуры, неабходныя для ўступлення дагавора ў сілу.
"Уступленне ў ЕАЭС адкрывае для Кыргызстана новыя перспектывы, - падкрэслілі ў ЕЭК. - Здымаюцца бар`еры на шляху руху тавараў, паслуг, капіталу і рабочай сілы. Адкрываюцца новыя інвестыцыйныя магчымасці і перспектывы рэалізацыі буйных інфраструктурных праектаў, перш за ўсё ў сферах энергетыкі, транспарту і сельскай гаспадаркі. Грамадзяне Кыргызстана атрымліваюць права працаваць у любой дзяржаве саюза на тых жа ўмовах, што і грамадзяне дзяржавы працаўладкавання. Далучэнне Кыргызстана надае новы імпульс развіццю патэнцыялу саюза. Інтэграцыйнае аб`яднанне ўзмацняе свае пазіцыі ў глабальнай эканамічнай архітэктуры".
12 жніўня 2015, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
12 жніўня 2015, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/245/32326
Текущая дата: 25.12.2024